Чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін “праляцеў” на выбарах з-за няведання беларускай мовы

Заслужаны майстар спорта міжнароднага класа, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, трэнер абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства Ігар Каныгін быў выкрыты сябрамі Гагарынскай акругой выбарчай камісіі ў Віцебску ў прадстаўленні недакладных дадзеных пра сябе. У графе "пасада" ў беларускамоўнай анкеце, якую выдаюць запоўніць кандыдатам, спартсмен пазначыў не пасаду, а месца працы. Больш таго, гэту анкету чэмпіён запаўняў не сваёй рукой.

Ігар Каныгін не хаваў перад сябрамі камісіі, што добра не ведае беларускай мовы. Але ж скаргу ў абласны выбаркам усё ж падаў, дзе патлумачыў: "У дадзеным выпадку не было неабходнасці з боку акруговай выбарчай камісіі Гагарынскай выбарчай акругі №46 прызначаць почыркаводчую экспертызу анкеты і браць заключэнне экспертна-крыміналістычнага цэнтра УУС Віцебскага аблвыканкама, бо я не адмаўляў факта, што яе запоўніў нехта іншы. У той жа час звяртаю Вашу ўвагу на тое, што ў дадзеным выпадку акруговая выбарчая камісія Гагарынскай выбарчай акругі №46 перавысіла свае паўнамоцтвы пры прызначэнні почыркаводчай экспертызы, таму што Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь такіх паўнамоцтваў для яе не прадугледжана".

Ігар Каныгін распавёў, што гутарыў адзін на адзін з кожным прадстаўніком Гагарынскага выбаркама: "Па адным з імі размаўляць можна: прызнаюцца, што іхнія прэтэнзіі да мяне неістотныя, але, як збяруцца разам, усё – сцяна, якую не прабіць!" //Паводле газеты "Віцебскі кур'ер".


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць