Дзеці спяваюць для Беларусі

У Віцебску адбыўся адборачны тур ІІ рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва "Пяю цябе, Беларусь". Фестываль пройдзе ў 2007 г. у Мінску. А пакуль лепшымі на рэгіянальным этапе сталі два калектывы – з Наваполацка і Оршы.

Гэта ўзорны хор "Звонкія галасы" СШ №3 з музычна-харавым ухілам Наваполацка (мастацкі кіраўнік Альберт Кажушкевіч) – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў, пераможца сусветнага конкурсу хораў у Велікабрытаніі, а таксама хор "Мелодыя" гімназіі №19 Оршы (мастацкі кіраўнік Наталля Максімцова).

Усяго ў аглядзе, які быў арганізаваны абласным аб'яднаннем па пазашкольнай рабоце, прынялі ўдзел 10 калектываў. У конкурсны рэпертуар былі ўключаны творы беларускіх аўтараў, народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, спевы а капэла.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ