Тэатр аднаго акцёра ў Віцебску

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа нядаўна з поспехам быў сыграны спектакль "Пачакай, сонца!" Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч".

Тэатр "Зніч" быў заснаваны ў 1989 годзе былой артысткай Коласаўскага тэатра Галінай Дзягілевай. У 1968-1985 гадах яна працавала на сцэне драмтэатра. Лёс сучаснай гераіні монаспектакля "Пачакай, сонца!" пераплятаецца з гісторыяй гераіні вершаванага рамана Ліны Кастэнкі "Маруся Чурай", якая быццам бы ўглядаецца ў летапіс свайго жыцця, перажываючы падзеі даўно мінулых дзён. Паводле газеты "Віцьбічы".


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць