У Лужаснянскай гімназіі будзе самы сучасны басейн у Віцебскім раёне

Напрыканцы мінулага тыдня ў Лужаснянскай школе-інтэрнаце для здольных і таленавітых дзяцей адкрылі новы актавы зал на 300 месцаў.

Губернатар Уладзімір Андрэйчанка, віншуючы вучняў і педагогаў, паабяцаў, што гэта толькі пачатак рэканструкцыі.
Па ягоных словах, да 2008 навучальнага года ў гімназіі павінны пабудаваць культурна-аздараўленчы комплекс. Тут з'явяцца спартыўны зал і самы лепшы ў Віцебскім раёне басейн. Будаўнічыя працы пачнуцца ў студзені 2007 года, на іх плануецца выдаткаваць 7,5 млрд. рублёў.

Лужаснянская гімназія лічыцца адной з лепшых не толькі на Віцебшчыне, але і ў краіне. Яе выхаванцы неаднаразова перамагалі на раённых, абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду прэзідэнта А.Лукашэнкі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ