Міністр абароны Леанід Мальцаў павіншуе з Новым годам сірот у Оршы

Міністр абароны, генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў 29 снежня традыцыйна наведае з падарункамі Андрэеўскую дзяржаўную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат у Оршы.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, беларускія вайскоўцы прымуць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” для дзяцей-сірот. Акцыя пройдзе з 20 снежня па 10 студзеня.  Вайскоўцы наведаюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты і дзіцячыя бальніцы. Апроч віншаванняў з Новым годам і Калядамі і ўручэння падарункаў, яны дапамогуць гэтым установам у рашэнні іхніх праблем.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ