На аўкцыёне ў Швецыі прададзена карціна І.Рэпіна здраўнёскага перыяду творчасці

На аўкцыёне ў шведскім горадзе Упсала нядаўна прадалі работу Ільі Рэпіна “Квітнеючыя яблыні” – за 1 мільён шведскіх крон (каля 108 тысяч еўра). Спецыялісты лічаць, што гэтую карціну (памер 38х51,5 сантыметраў) мастак напісаў прыкладна ў 1893 годзе ў сваёй сядзібе Здраўнёва пад Віцебскам.

Чорна-белая рэпрадукцыя карціны “Квітнеючыя яюлыні” з’явілася ў 1969 годзе ў выданні “Новае пра Рэпіна”. У кнізе ўдакладнялася, што яна знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Маскве. Але пазней ўладальнікі карціны пераехалі ў Эстонію, адкуль пейзаж пасля трапіў у Швецыю.

Яшчэ раней на аўкцыёне ў Упсала быў прададзены эцюд Ільі Рэпіна “Дачка мастака Надзея з сабакам Пегас”.

Паводле артыкула супрацоўніка музея-сядзібы “Здраўнёва” Валерыя Шышанава.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ