У Віцебск прыбудзе Віфлеемскі агонь

Віфлеемскі агонь – адзін з найбольш шануемых хрысціянамі сімвалаў – 20 снежня дастаўлены ў Беларусь, у Фарны касцёл Гародні. Затым ён трапіць у іншыя гарады нашай краіны, і ўсе вернікі змогуць запаліць ад святыні свечкі і паставіць іх дома. Апошнім беларускім горадам стане Віцебск. Пасля малебна ў Свята-Успенскім храме Віфлеемскі агонь перададуць скаўтам з Расіі.

“Віфлеемскі Агонь міру і сяброўства” – міжнародная акцыя скаўтаў, ініцыянаваная ў 1986 г. аўстрыйскай тэлекампаніяй ORF як частка дабарачыннай праграмы Light into Darkness (“Святло ў цемры”) у падтрымку дзяцей-інвалідаў.

Сімвалічны агонь запальваецца ад лампады ў Пячэры Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме. Штогод перад Калядамі скаўты дастаўляюць яго ў Еўрапарламент у Страсбургу, а ў 1989 і 2000 гадах агонь з іхніх рук прымаў Папа Рымскі Іаан Павел ІІ. У Беларусі акцыя праходзіць ужо сёмы год. Традыцыйна перадача агню адбываецца на польска-беларускай мяжы ад польскіх харцэраў беларускім скаўтам, паведамляе “Гродненский блог”.


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць