Ёлка…замест люстры

Ёлка ў ГЦК прымацаваная да столі. Фота Сержука СераброУ фае Віцебскага гарадскога цэнтра культуры (там таксама месціцца дырэкцыя “Славянскага базару”) навагодняя ёлка не стаіць, а вісіць! Зялёная прыгажуня прымацавана да столі, накшталт вялікай “люстры”. Натуральна, што выглядае яна дагары нагамі.

Устанавіўшы ёлку гэткім неардынарным чынам, у ГЦК толькі выйгралі. Па-першае, незвычайна! Па-другое, выконваюцца правілы пажарнай бяспекі, да якой напярэдадні святаў усе ўстановы і грамадзян заклікаюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. А па-трэцяе, дзеткі падчас карагодаў не зачэпяць зялёныя лапы лясной прыгажуні – яна ж вісіць на столі.

Між іншым, самыя вялікія елкі на Беларусі растуць не абы дзе, а якраз на Віцебшчыне. Як паведаміў намеснік міністра лясной гаспадаркі рэспублікі Мікалай Юшкевіч, вышыня віцебскіх елак дасягае 35 метраў, а узрост – 120-150 гадоў.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць