Прыйшоў у царкву, каб скрасці крыж

У віцебскім храме Успення Найсвяцейшай Багародзіцы быў затрыманы мужчына, які спрабаваў скрасці напрэстольны крыж, які каштуе 350 тысяч рублёў.

Вор нідзе не працуе і не мае пэўнага месца жыхарства. Раней ён быў судзімы. Узбуджана крымінальная справа, паведамляе прэс-цэнтр УУС Віцебскага аблыванкама.

Як ні дзіўна, але крадзяжы ў віцебскіх храмах здараюцца не так ужо і рэдка. “Народныя навіны Віцебска” ужо паведамлялі, што напрыканцы верасня зламыснік абакраў царкоўны шапік, што знаходзіцца побач з храмам Святой Ксеніі Блажэннай. Ён скраў 12 найменняў залатых вырабаў – ланцужкі і крыжыкі на агульную суму 1 мільён 100 тысяч рублёў. Бязбожніка злавілі супрацоўнікі Першамайскага РАА “Ахова”, а скрадзенае вярнулі назад у шапік.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць