Віншуем з Калядамі!

Сёння вернікі-каталікі святкуюць Божае Нараджэнне. З калядным пасланнем да жыхароў рэгіёна звярнуўся біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

“Умілаваныя Святары, Сёстры Законныя, Дыяканы, Клерыкі, Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!

Прагну павіншаваць усіх вас са Святам Божага Нараджэння.

Езус – гэта сапраўднае Святло. Таму звяртаюся да кожнага з вас: прымі радасную навіну аб Божым Нараджэнні да свайго жыцця і дзяліся гэтым Святлом са сваімі блізкімі і знаёмымі, на працы і ў школе, з тымі, хто патрабуе тваёй дапамогі.

Хрыстус прынёс свету і кожнаму чалавеку супакой і радасць, моц і збаўленне. Таму, набліжаючыся ў гэтым Годзе да Езусавых ясляў у нашых малітвах, будзем памятаць пра наш народ, людзей хворых і самотных, пра нашу моладзь і дзяцей, пра тых, якія нясуць вайсковую службу, пра вязняў, пазбаўленых свабоды, пра людзей, працуючых на карысць нашай краіны, пра людзей, веруючых у Хрыста і не спазнаўшых Яго любові, і пра тых, якія з розных прычын у гэты дзень не змаглі прыйсці ў Касцёл.

Божае Нараджэнне дало пачатак эры хрысціянства – эры любові і прабачэння. Езус узяў на сябе нашыя грахі, штодзённа нам прабачае і запрашае нас да ўдзелу ў таямніцы Свайго адкуплення.

Радасных і бласлаўленых свят Божага Нараджэння і шчаслівага Новага 2007 года ад усяго сэрца вам жадаю.

Біскуп Віцебскі”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць