Мірон заклікаў байкатаваць мясцовыя выбары

На даху жылога дому каля Пралетарскае плошчы ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта ўжо чацьвертая ў гэтым месяцы акцыя невядомага Мірона. Цяпер Мірон зьвярнуўся да землякоў з прапановай байкатаваць мясцовыя выбары.

Паводле мясцовага апазыцыянэра Барыса Хамайды, з пэўнай крыніцы, вартай даверу, яму стала вядома, што да сьцяга была прымацаваная цыдулка са словамі "Байкот выбарчаму фарсу!" і подпісам - Мірон.

Крыніца: "Радыё Свабода"


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць