Тры спартсмены Віцебшчыны ўвайшлі ў дзесятку лепшых у Беларусі

Напярэдадні Новага года Нацыянальны алімпійскі камітэт і газета "Спортивная панорама" падвялі вынікі 48-га конкурса па вызначэнні 10 мацнейшых спартоўцаў і лепшай каманды Беларусі па выніках 2006 года. У дзесятку лідэраў увайшлі тры спартсменкі Віцебскай вобласці.

Сярод іх выхаванкі дубровенскай лёгкаатлетычнай школы, чэмпіёнкі Еўропы, сёстры Туравы: Алеся (пераадольванне дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі) і Рыта (спартыўная хадзьба на 20 кіламетраў), а таксама выхаванка лёгкаатлетычнай школы Аршанскага раёна, чэмпіёнка Еўропы па штурханні ядра Наталля Харанека.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць