Віталь Баркоўскі адзначыць свой юбілей

Заўтра, 27 снежня, свой 60-гадовы юбілей адзначыць галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віталь Баркоўскі.

Віталь Баркоўскі вядомы як рэжысёр-эксперыментатар. Сваю творчую дзейнасць у Коласаўскім тэатры ён пачаў у 1997 годзе спектаклем "Жана" па п'есе Ж.Ануя "Жаваранак". Да гэтага працаваў у розных сталічных тэатрах - Рускім, Тэатры юнага гледача, Купалаўскім.

Віншуем Віталя Баркоўскага і зычым здароўя, плёну і здзяйснення ўсіх задумаў і мараў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць