27 / снежня / 2006

    На Полаччыне не засталося беларускіх літаб’яднаньняў

    27/12/06 •

    Ні ў Полацку, ні ў Наваполацку няма аніводнай беларускамоўнай клясы. Няма таксама аніводнага беларускамоўнага літаб’яднаньня, якое існавала б легальна пры цэнтрах нацыянальнай культуры або пры газэтах.

    Дзеці-інваліды па зроку ў Віцебскай вобласці маюць праблемы з наведваннем школы

    27/12/06 •

    Сёння ў Віцебскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” прайшло святочнае навагодняе прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў па зроку. Каля ўпрыгожанай ёлачкі Дзед Мароз і Снягурка ўручылі ім падарункі. На жаль, пасля арганізатары распавялі журналістам невясёлыя гісторыі пра тое, як жывецца невідушчым дзецям. Напрыклад, у Дубровенскім раёне жыве 13-гадовы сляпы хлопчык, які ніколі не наведваў школу.

    Аб некаторых пытаннях выбарчай кампаніі

    27/12/06 •

    Вельмі дзіўны тэкст аб бягучай выбарчай кампаніі з’явіўся ў Жывым Журнале. Гэты тэкст быццам бы знойдзены на расейскім сэрверу для бясплатнага размяшчэння файлаў, а ўтрымлівае справаздачу аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя саветы Віцебскай вобласці. Таксама маюцца інструкцыі (цікава б было даведацца каму?), як не дапусціць да абрання дэпутатамі “апазіцыйных кандыдатаў”. Ніжэй мы прыводзім […]