На Полаччыне не засталося беларускіх літаб’яднаньняў

Ні ў Полацку, ні ў Наваполацку няма аніводнай беларускамоўнай клясы. Няма таксама аніводнага беларускамоўнага літаб’яднаньня, якое існавала б легальна пры цэнтрах нацыянальнай культуры або пры газэтах.

Полаччына 80-90-х гадоў мінулага стагодзьдзя найперш і праславілася праз сваіх нацыянальных культурных дзеячаў. Дастаткова згадаць такія імёны як Уладзімер Арлоў, Вінцэсь Мудроў, Сяржук Сокалаў-Воюш, Ірына Жарнасек, Лявон Баршчэўскі і інш. Большасьць гэтых пісьменьнікаў напрыканцы XX стагодзьдзя разьехалася па ўсім сьвеце, але закладзеная імі традыцыя яшчэ доўга жывіла культурнае жыцьцё рэгіёну.

Практычна на працягу аднаго 2006 году ўсё зруйнавалася. Зьнікла легендарнае літаб’яднаньне „Крыніцы” пры наваполацкай газэце „Хімік”, якім некалі кіраваў Арлоў, а сёлета зьнікла і сама газэта „Хімік”. Да апошняга трымалася літаб’яднаньне „Надзьвіньне”, якое існуе пры газэце „Полацкі весьнік”, але пасьля таго, як ад кіраўніцтва літсуполкай адхілілі паэтку Леру Сом, „Надзьвіньне” імгненна ператварылася ў расейскамоўнае, а яе новы кіраўнік Мікалай Балдоўскі нядаўна ўступіў у праўладны саюз пісьменьнікаў.

Днямі выйшаў нумар часопісу „Маладосць”, прысьвечаны Полацку. Укладальнікі ледзь знайшлі для яго некалькі аўтараў: вядомых пісьменьнікаў-палачанаў друкаваць нельга, бо яны патрапілі ў „чорныя” сьпісы, а ў полацкіх літаб’яданьнях цяпер няма беларускамоўных творцаў.

Крыніца: “Радыё Рацыя”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць