Паўлу Севярынцу далі прэмію імя Алеся Адамовіча

Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаў палітвязень Павел Севярынец. Узнагарода яму дасталася за цыкл артыкулаў “Лісты з лесу”, якія друкаваліся ў газеце “Наша Ніва”.

Нагадаем, што са жніўня 2005 году Севярынец адбывае высылку ў вёсцы Малое Сітна на Полаччыне. У сваіх артыкулах на прыкладзе жыхароў тых мясцінаў ён адлюстроўвае асноўныя тэндэнцыі ў жыцці ўсяго грамадства. Пісьменнік Уладзімір Арлоў назваў творы Севярынца яскравым узорам сучаснае жыццёвае публіцыстыкі. Дарэчы, прэмія імя Алеся Адамовіча, заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, выдаецца яскравым публіцыстам. Раней яе ўжо атрымлівалі Генадзь Бураўкін, Ганна Соўсь, Ігар Гермянчук, нагадвае “Наша Ніва”.

Крыніца: “Еўрапейскае радыё для Беларусі”


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: