Грамадзян хвалююць экалагічныя праблемы

Сёлета ў гарадскія і раённыя інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віцебскай вобласці паступіла 452 зварота ад грамадзян, якія тычыліся экалагічных праблем. І толькі 79 з іх прызнаны неабгрунтаванымі. Найбольш жыхароў вобласці хвалюе праблема вырубкі дрэў і іншых зялёных пасадак у населеных пунктах. Такіх лістоў было 146.

90 зваротаў тычыліся арганізацыі вывазу і збору адходаў, 56 – экспертызы вады і столькі ж – яе забруджвання, 47 – якасці паветра, 24 – пытанняў выканання правілаў рыбалоўства, 22 – вядзення паляўнічай гаспадаркі і правілаў палявання.

Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ