На Полаччыне будзе адмысловае сховішча пестыцыдаў

Да сакавіка 2007 года ўсе непатрэбныя пестыцыды ў Віцебскай вобласці збяруць і транспартуюць на склад іх доўгачасовага захавання ў Полацкім раёне.

Як паведаміў старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.Кулакоў, ужо да канца гэтага года райаграсервісы, дзе захоўваюцца непрыдатныя пестыцыды, павінны скончыць іх пераўпакоўку ў спецыяльную тару. Па дадзеных камітэта, на Віцебшчыне знаходзіцца амаль 400 тон непатрэбных пестыцыдаў. Сёлета за кошт бюджэтнга фонду аховы прыроды набыта больш за 3 тысячы ёмістасцяў. На пераўпакоўку і транспарціроўку пестыцыдаў накіравана звыш за 300 мільярдаў рублёў.

Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ