Самае забруджанае паветра ў Віцебску – у раёне вакзалаў і на праспекце Люднікава

Найбольш забруджанае паветра ў Віцебску – у раёне вакзалаў і на праспекце Люднікава. А самымі чыстымі лічацца вуліцы Маркса і Чкалава.

Індэкс забруджвання паветра ў Віцебску знізіўся да 30%, а комплексны гігіенічны паказчык – на 38%, што адпавядае нармальнай ступені забруджвання. Такія дадзеныя прадставілі ў Віцебскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і аблгідрамеце.

Паляпшэнне стану паветранага басейну у Віцебску спецыялісты тлумачыць тым, што скончыўся сезон масавых пасажырскіх перавозак па чыгунцы, а таксама знізілася інтэнсіўнасць руху на асноўных аўтамабільных магістралях.

Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ