Валеры Шчукін сустрэне Новы год у камэры

Кастрычніцкі раённы суд прызнаў вядомага праваабаронца, журналіста Валерыя Шчукіна вінаватым паводле 156-га артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу і прысудзіў яму 7 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
24 сьнежня Валерыя Шчукіна адмовіліся прапусьціць на пасяджэньне абласнога суду, які разглядаў скаргі апазыцыйных кандыдатаў на дэпутаты, якім адмовілі ў рэгістрацыі. Нягледзячы на забарону, спадар Шчукін зайшоў у судовую залю, што і было кваліфікавана як хуліганства ў будынку суду.

З 24 па 25 сьнежня Валеры Шчукін быў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Ад сёньняшняга дня яму належыць правесьці там яшчэ шэсьць сутак.

Крыніца: “Радыё Свабода”


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць