31 / снежня / 2006

    Віншуем з Новым годам!

    31/12/06 •

    Дарагія сябры, наведвальнікі нашага сайта! Ад шчырага сэрца віншуем вас з Новым годам! Жадаем вам весела і яскрава сустрэць яго, а таксама добра, цікава і змястоўна пражыць. Шчасця, здароўя, дабрабыту вам, няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і задумы. Тым, хто сустрэў сваё каханне, – зберагчы і ўмацаваць яго, а тым, хто пакуль у адзіноце, – […]

    Куды схадзіць у навагоднім Віцебску

    31/12/06 •

    Сёння ў 23.00. каля галоўнай ёлкі Віцебска – на плошчы Свабоды – пачнецца музычна-забаўляльная праграма “Год новых спадзяванняў”. А ў 2 гадзіны ночы адбудзецца навагодні фейерверк. У навагоднюю ноч, як толькі адгавораць свае прамовы прэзідэнты, танцы таксама будуць ладзіцца на Пралетарскай плошчы і каля кінатэатра “Брыганціна”.

    “Віцьбічы” прапанавалі чытачам здагацца, хто пераможа на выбарах

    31/12/06 •

    Дзяржаўная газета «Віцьбічы», заснавальнікамі якой з’яўляюцца гарсавет дэпутатаў і гарвыканкам, абвесціла конкурс на тэму: «Як пройдуць выбары? Хто стане дэпутатам?» Здагацца будзе няцяжка,  бо ў гарсавет на 40 месцаў прэтэндуюць усяго 47 кандыдатаў, і толькі ў 7 з 40 акругаў зарэгістраваны па два чалавекі.