Куды схадзіць у навагоднім Віцебску

Сёння ў 23.00. каля галоўнай ёлкі Віцебска – на плошчы Свабоды – пачнецца музычна-забаўляльная праграма “Год новых спадзяванняў”. А ў 2 гадзіны ночы адбудзецца навагодні фейерверк. У навагоднюю ноч, як толькі адгавораць свае прамовы прэзідэнты, танцы таксама будуць ладзіцца на Пралетарскай плошчы і каля кінатэатра “Брыганціна”.

1 студзеня разам з дзецьмі ідзіце на плошчу Свабоды, тут у 13.00. распачнецца канцэртная праграма для маленькіх. Або можна выправіцца ў парк Мазурына, дзе ў з 12.00. вас будуць чакаць арганізатары Дня сямейнага адпачынку. У гэты ж вечар – з 19.00. да 23.00. на плошчы Свабоды будзе дыскатэка для моладзі.

2 студзеня дыскатэка на полшчы Свабоды пройдзе з 19.00 да 22.00.

3 студзеня ў 18.00. вас запрашае ГЦК – тут адбудзецца фальклорная дыскатэка для моладзі “Святкі на Калядкі”.

Свае навагоднія сюрпрызы падчас канікулаў падрыхтавалі таксама КДЦ “Віцебск” і тэатр “Лялька”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ