Віншуем з Новым годам!

Дарагія сябры, наведвальнікі нашага сайта! Ад шчырага сэрца віншуем вас з Новым годам! Жадаем вам весела і яскрава сустрэць яго, а таксама добра, цікава і змястоўна пражыць. Шчасця, здароўя, дабрабыту вам, няхай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і задумы. Тым, хто сустрэў сваё каханне, – зберагчы і ўмацаваць яго, а тым, хто пакуль у адзіноце, – абавязкова знайсці свайго дарагога і роднага чалавека. Няхай будзе паразуменне ў сем’ях, у мужчын – лагода і павага да сваіх жонак, а ў жанчын – ззянне прыгажосці, душэўнай чароўнасці і спагады. Хай маленькія беларусікі растуць на радасць бацькам, а сталыя людзі перадаюць маладым сваю мудрасць. Будзем сумленна і адказна, кожны на сваім месцы, працаваць дзеля красавання нашай роднай Беларусі. Зробім так, каб наша Бацькаўшчына стала свабоднай, заможнай і прыўкраснай, краінай шчаслівых людзей.

Дзед Мароз рыхтуе падарункі. Фота Сержука Серабро

Заставайцеся ў новым годзе з “Народнымі навінамі Віцебска”. Заўтра спаўняецца 4 месяцы, як у інтэрнэце з’явіўся наш сайт. Гэта зусім яшчэ немаўля. Шаноўныя сябры! Мы будзем удзячны, калі вы будзеце дапамагаць нам яго рабіць, дасылаць свае цікавыя навіны, каб сайт быў больш насычаным інфармацыяй з жыцця Віцебска. Будзьма разам!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ