“Віцьбічы” прапанавалі чытачам здагацца, хто пераможа на выбарах

Дзяржаўная газета «Віцьбічы», заснавальнікамі якой з’яўляюцца гарсавет дэпутатаў і гарвыканкам, абвесціла конкурс на тэму: «Як пройдуць выбары? Хто стане дэпутатам?» Здагацца будзе няцяжка,  бо ў гарсавет на 40 месцаў прэтэндуюць усяго 47 кандыдатаў, і толькі ў 7 з 40 акругаў зарэгістраваны па два чалавекі.

Выданне прапанавала сваім чытачам “спрагназаваць вынікі выбараў”. “На ўчастках, дзе зарэгістраваны два кандыдаты, угадайце, каму выбаршчыкі аддадуць перавагу. На тых участках, дзе толькі адзін кандыдат, неабходна прадказаць, які працэнт выбаршчыкаў прыйдзе на выбары”, – гаворыцца ва ўмовах конкурсу. Правільныя адказы патрэбна дасылаць да 9 студзеня (калі ўжо пачнецца датэрміновае галаванне). Пераможцу гэтага конкурсу  чакае падарунак, абяцае газета.

Як рапавёў адзін з яе супрацоўнікаў, прэзентам, хутчэй за ўсё, стане футболка з лагатыпам “Віцьбічаў”. Па ягоных словах, многія супрацоўнікі рэакцыі былі супраць такого абсурднага конкурсу. “Мы спрабавалі давесці кіраўніцтву, што людзям гэта не спадабаецца, можа нават наклад знізіцца. Але адміністрацыю было не пераканаць”, – сказаў ён.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць