Аб’яўлены конкурс “Віцебшчына алімпійская”

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту ў нашай вобласці і ўпраўленні адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама аб'явілі аб правядзенні конкурса "Віцебшчына алімпійская". Ягоная мэта - папулярызаваць алімпійскі рух, падрыхтавацца да Гульняў у Пекіне 2008 года, падняць прэстыж здаровага ладу сярод школьнікаў.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Конкурс пройдзе па чатырох намінацыях: літаратурная (сачыненні, апавяданні, вершы, рэфераты і інш.); выяўленчая (малюнкі, жывапіс, графіка і інш.); дэкаратыўна-прыкладная; мастацкая фатаграфія. Творчыя працы павінны прысвячацца спорту, алімпійскаму руху і ўдзелу ў Гульнях спартсменаў Віцебшчыны.

Журы ўзначаліць сярэбраны прызёр Алімпіяды-1992 па біятлоне, наша зямлячка Святлана Парамыгіна. Вынікі конкурса будуць падведзеныя ў канцы красавіка 2007 года. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Больш падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце НАК Беларусі www.noc.by


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць