У першыя дні новага года на Віцебшчыне адбылося 12 пажараў

1-2 студзеня супрацоўнікі абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зафіксавалі 12 пажараў. 8 чалавек загінулі ў агні. Асноўнай прычынай пажараў стала курэнне ў нецвярозым стане.

У прыватнасці, з-за гэтага ў навагоднюю ноч у Талачынскім раёне загінулі адразу тры чалавекі. Разам з тым, як канстатуюць спецыялісты, не было пажараў ці якіх-небудзь надзвычайных сітуацый у месцах масавага знаходжання людзей. Не адбылося і ўзгаранняў па прычыне неакуратнага абыходжання з піратэхнічнымі сродкамі.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць