Будаўніцтва Полацкай ГЭС будзе ашчадным для навакольнага асяроддзя

У гэтым годзе спецыялісты вызначаць графік будаўніцтва Полацкай гідраэлектрастанцыі. Пляцоўка для яе ўжо знойдзена – у 10 кіламетрах вышэй Полацка па цячэнні Заходняй Дзвіны.

Генеральным праекціроўшчыкам новай ГЭС стане БелНІПІЭнергапрам, які выйграў тэндар, у якім удзельнічалі праектные інстытуты з Расіі і Украіны. Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства “Віцебскэнерга” Аркадзь Казлоўскі, абраны такі тып станцыі, які не патрабуе вадасховішча і затаплення земляў побач з ГЭС. Такім чынам, будзе захавана натуральная нагрузка на навакольнае асяроддзе. Увод Пролацкай ГЭС у эксплуатацыю плануецца ў 2010 годзе. Яе праектная магутнасць параўнальна невялікая – 23 МВт.

Паводле газеты “Народнае слова”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць