У аблсавет пасля разгляду скаргаў зарэгістраваны два пенсіянеры 1941 года нараджэння

Абласная выбарчая камісія пасля разгляду скаргаў на адмову ў рэгістрацыі вырашыла зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты аблсавета двух пенсіянераў. Абодва беспартыйныя і абодва 1941 года нараджэння.

Як інфармуе абласны выбаркам, па Садовай выбарчай акрузе №47 зарэгістраваны Аляксандр Нікіценка (ён створыць канкурэнцыю дагэтуль безальтэрнатыўнаму кандыдату Уладзіміру Арэхва, галоўнаму ўрачу абласнога дыягнастычнага цэнтра). Па Смаленскай выбарчай акрузе №49 – Анатоль Александронак (ягоныя супернікі – старшыня абласной арганізацыі ЛДП Сяргей Ярмыкін і дырэктар Віцебскага медвучылішча Аляксандр Цацоха).

Такім чынам, аднавілася ранейшая колькасць прэтэндэнтаў на месца ў аблсавеце – 77. Нагадаем, што пасля таго, як нядаўна свае кандыдатуры знялі два прадстаўнікі палітычных партый, якія прайшлі этап рэгістрацыі, – Кастусь Смолікаў (БНФ, Віцебск) і Антон Ясіновіч (БСДП (Грамада), Наваполацк), колькасць кандыдатаў зменшылася да 75 чалавек. Усяго ў аблсавет патрэбна абраць 60 дэпутатаў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць