6 / студзеня / 2007

    Інтэр’ер у кабінеце губернатара Віцебшчыны і ў рэзідэнцыі “Дразды” рабілі швачкі фабрыкі “Купава”

    06/1/07 •

    Віцебская фабрыка мастацкіх вырабаў “Купава”, каб выправіць цяжкае фінансавае становішча, вынайшла цікавы і беспройгрышны спосаб атрымання прыбытку. Яе спецыялісты вырашылі займацца афармленнем інтэр’ераў. “Купава” ўпрыгожвала кабінет старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Андрэйчанкі, рабіла інтэр’еры ў аблвыканкаме і гарвыканкаме, у розных музеях, дамах культуры і нават у рэзідэнцыі “Дразды”.

    Беларускія мішкі зняліся ў нямецкім фільме

    06/1/07 •

    У ландшафтным заказніку “Чырвоны Бор” на Расоншчыне праходзілі здымкі дакументальнага відэафільма, якія праводзіла нямецкая тэлекампанія “Blue paw artists”. А галоўныя ролі ў ім сыгралі два мядзведзя – Паша і Маша, якіх узялі з заапарку. Фільм мае працоўную назву “Мядзведзі адны дома” і дзве версіі. Адну з іх плануюць паказаць на І Германскім канале, а другую […]

    Ёлка над басейнам

    06/1/07 •

    Калі ў ГЦК калядную ёлку прычапілі да столі накшталт люстры (“Народныя навіны Віцебска” паведамлялі пра гэта напярэдадні Новага году), то ў СШ №31 Віцебска падчас спартовага свята ёлку запусцілі над басейнам на 50-ці рознакаляровых паветраных шарыках. А яшчэ там быў Дзед Мароз-матрос у бесказырцы.