Інтэр’ер у кабінеце губернатара Віцебшчыны і ў рэзідэнцыі “Дразды” рабілі швачкі фабрыкі “Купава”

Віцебская фабрыка мастацкіх вырабаў “Купава”, каб выправіць цяжкае фінансавае становішча, вынайшла цікавы і беспройгрышны спосаб атрымання прыбытку. Яе спецыялісты вырашылі займацца афармленнем інтэр’ераў. “Купава” ўпрыгожвала кабінет старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Андрэйчанкі, рабіла інтэр’еры ў аблвыканкаме і гарвыканкаме, у розных музеях, дамах культуры і нават у рэзідэнцыі “Дразды”.

Акрамя таго, на фабрыцы шыюць сцэнічныя (сярод іх і адзенне для Дзядоў Марозаў і Снягурак) і народныя касцюмы, прыгожыя калекцыі з ільну, рушнікі, пасцельную і сталовую бялізну. Тут вырабляюць прыгожыя шторы і парцьеры, як у сучасным, так і ў народным стылі. Працуе “Купава” і на Міністэрства абароны, шые для арміі вайсковыя курткі і берэты. На фабрыцы працуюць восем вышывальшчыц і сем майстроў па пляценні з саломкі і лазы. Плануюць тут аднавіць і такі традыцыйны народны промысел як разьба па дрэве. Многія вырабы “Купавы” можна ўбачыць і набыць у фірменнай краме “Кружаўніца” на вуліцы Леніна ў Віцебску.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць