У Віцебскай вобласці кожны другі прадпрымальнік парушае заканадаўства

Да такіх высноў прыйшлі супрацоўнікі віцебскіх інспекцый Міністэрства па падатках і зборах па выніках праведзеных па стану на 1 снежня 2006 г. праверак.

За 11 месяцаў мінулага года падатковыя ворганы праверылі 5 735 прыватных прадпрымальнікаў, што складае 22,1% ад усіх, якія стаяць на уліку (25 924). У 2 924 або 51 % бізнесменаў знайшлі парушэнні падатковага заканадаўства.

У выніку дзейнасці інспекцый МПЗ Віцебскай вобласці ў бюджэт даналічана 1 311,6 мільёнаў рублёў, з іх 599,3 мільёны складаюць эканамічныя санкцыі. То бок у сярэднім з аднаго плацельшчыка падаткаў было спагнана 448,6 тысяч рублёў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ