Суддзі абласнога суда часова працуюць ў некамфортных умовах

У Віцебскім абласным судзе вядзецца рэканструкцыя: да яго будынка прыбудоўваюць трохпавярхую прыбудову. А ў старым будынку будуць рабіць рэканструкцыю. І суддзі пакуль працуюць у нязручных умовах - прымаюць людзей удваіх у маленькіх кабінетах. Сакратары судовых паседжанняў увогуле знаходзяцца па 6-8 чалавек у адным памяшканні.

Але, як запэўніў старшыня абласнога суда Тадэвуш Варановіч, суд падчас рэканструкцыі не збіраецца спыняць працу ні на адзін дзень. Між іншым, у межах рэспубліканскай інвестыцыйнай праграмы на 2007 год на будаўніцтва і рэканструкцыю будынкаў судоў у Беларусі выдаткавана 15,2 мільярды рублёў, паведамляе газета "Віцьбічы".


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць