У Віцебску маладзёнаў на выбарчыя ўчасткі “заманьваюць” сувенірамі

У Віцебску 18-гадовыя выбаршчыкі атрымалі адмысловыя запрашэнні, надрукаваныя на каляровых бланках. На іх змешчана віншаванне з першымі ў іх жыцці выбарамі. Акрамя запрашэнняў, для маладых людзей, якія сёлета ўпершыню прыйдуць галасаваць, падрыхтаваныя невялікія сувеніры на памяць.

“Неабходна, каб першы крок у дарослае жыццё – удзел у выбарчай камапаніі – запомніўся юнаму грамадзяніну”, – лічыць намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Павел Лосіч. На выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Віцебску ўпершыню прагаласуюць 2500 тысячы маладзёнаў. Усяго ў абласным цэнтры на выбарчыя ўчасткі чакаюць больш за 250 тысяч чалавек, паведамляе БелТА.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць