У экалагічным тэатры – разам бацькі і дзеці

Экалагічны тэатр існуе у Докшыцкай школе №2 ужо на працягу адзінаццаці гадоў. Завецца ён “Крынічка”. Школьнікі і настаўнікі разам прыдумваюць экалагічныя казкі і ладзяць спектаклі. У бягучым навучальным годзе да экалагічнага тэатру упершыню далучыліся бацькі другакласнікаў. Атрымалася надзвычай удала. Разам з бацькамі дзеткі падрыхтавалі чарговую экалагічную казку – “Давайте будем беречь планету!”. Дзея простая і мудрая. Другакласнікі граюць дзяцей, якія пайшлі у паход. Яны ідуць лесам, полем, спыняюцца ля возера і… раз-пораз парушаюць правіла экалагічнай бяспекі. То вогнішча не загасяць, то смецце раскідаюць, а то і наогул вырашаць палавіць рыбку з дапамогай выбухоўкі. Тут на дапамогу прыродзе прыходзяць Лесавік, Вадзянік, Лясная Фея ды іншыя казачныя істоты, ролі якіх выконваюць бацькі. Яны спыняюць малых і даюць ім карысныя парады наконт таго, як трэба паводзіць сабе на прыродзе, каб не пашкодзіць экалогіі.
Казка атрымалася не толькі павучальнай, але вясёлай і прыгожай. Дарэчы, “Крынічка” не аднойчы атрымлівала узнагароды на конкурсах школьных экалагічных тэатраў. Магчыма, новая экалагічная казка неўзабаве дазволіць тэатру дапоўніць спіс узнагарод.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць