У Віцебску і Гомелі найбольш высокі ўзровень забруджвання паветра

У Віцебску і Гомелі найбольш высокі ўзровень забруджвання паветра сярод гарадоў Беларусі. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла начальнік аддзела па аналізе інфармацыі і прагназаванню ўзроўня забруджвання паветра Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казерук.

Па яе словах, маніторынг атмасфернага паветра праводзіцца ў 16 найбольш буйных гарадах краіны. “Па выніках мінулага года стабільная экалагічная сітуацыя ў паветраным асяроддзі адзначана ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), Гродна, Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць), Навагрудку (Гродненская вобласць) і Салігорску (Мінская вобласць). Значна знізіўся ўзровень забруджвання паветра ў Рэчыцы (Гомельская вобласць), дзе ў апошнія тры гады рэгістраваўся высокі індэкс забруджвання паветранага басейну. На жаль, некалькі павялічыўся ўзровень забруджвання паветра ў Мінску і Светлагорску (Гомельская вобласць). Спіс найбольш брудных гарадоў па-ранейшаму ўзначальваюць Віцебск і Гомель”, – сказала Б.Казерук.

Крыніца: БелаПАН


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць