Гарады-пабрацімы – Віцебск і Рэзэкнэ падпісалі пагадненне

Гарадская Дума Рэзэкнэ (Латвія), Віцебскі гарвыканкам і Віцебскае аддзяленне гандлёва-прамысловай палаты падпісалі пагадненне аб стварэнні праекта ў межах праграмы добрасуседства і партнёрства “Латвія – Літва – Беларусь”. Праект – конкурсны, і ў выпадку паспяховай экспертызы ён можа атрымаць з еўрапейскіх фондаў 700 тысяч еўра. Кіруе праектам Віцебскі гарвыканкам.

Рэзэкнэ – горад-пабрацім Віцебска з 1995 года і партнёр у сферы эканомікі, культуры і адукацыі. Сумесны праект прадугледжвае распрацоўку стратэгіі развіцця інфраструктуры, транзітных калідораў грузавых перавозак па чыгунцы і сухапутнага транспарту. Праект плануе таксама стварэнне ў Беларусі парку лагістыкі – аналітычнага цэнтру па апрацоўцы грузаў, арганізацыі схемаў грузаперавозак і інш. Апроч таго, у межах праекту павінны праводзіцца працоўныя сустрэчы міністэрстваў сувязі і замежных спраў Беларусі і Латвіі.

Паводле газеты “Віцьбічы”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць