Новая крама “Белвест”

У Віцебску на вуліцы Кірава, 4  на днях адчынілася новая крама прадпрыемства “Белвест”. Гэта ўжо 41-я фірмовая крама аднаго з буйнейшых у Беларусі вытворцаў абутку.

Пакуль тут прапаноўваюць каля 300 мадэляў жаночага, мужчынскага і дзіцячага абутку рознага памеру. У планах – пашырыць асартымент да 400-450 найменняў. Мастакі-мадэльеры фабрыкі ў апошні час працуюць над такім накірункам моды як “гарадскі камфорт” – гэта значыць, робяць паўсядзённы абутак аздобленым рознымі прыгожымі дэталямі.

Напрыканцы 2006 года фірмовыя крамы “Белвеста” адчыніліся ў Гомелі і Мазыры.  Фабрыка мае ўласныя гандлёвыя кропкі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой – у Расіі і Прыбалтыцы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ