Затрыманы Барыс Хамайда

Вядомы Віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС. Ён абвінавачваецца ў нецэнзурнай лаянцы.

Барыс Ханонавіч сярод іншых мінакоў назіраў за спробамі міліцыянтаў зняць сцяг, які Мірон вывесіў над Дзвіной на Кіраўскім мосце. У асалоду наглядзеўшыся на марныя высілкі ахоўнікаў парадку Хамайда спакойна пакрочыў дахаты. Але за сто метраў ад дома быў схоплены і дастаўлены ў пастарунак па бязглуздаму абвінавачванню.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ