Адкрыліся новыя факты аб злоўленым маньяку

На сайце МУС Рэспублікі Беларусь з’явілася афіцыйнае паведамленне аб тым, што ў Віцебску дзейнічаў серыйны гвалтаўнік, які быў затрыманы міліцыяй толькі 12 студзеня 2007 г.

Дзеля таго каб злавіць маньяка была створаная адмысловая следча-аператыўная група ў склад якой увайшлі спецыялісты крымінальнага вышуку МУС, УУС віцебскага аблвыканкама і пракуратуры Віцебскай вобласці. Аднак па нашых звестках злавіць злачынцу змаглі толькі дзякуючы мужнасці жанчыны, якой удалося вырвацца з рук гвалтаўніка, і аператыўнай і высокапрафесійнай дзейнасці міліцыянераў патрульна-паставой службы. Якія па прыкметах апазналі і затрымалі маньяка недалёка ад месца злачынства.

У афіцыйнай інфармацыі МУС паведамляецца, што на сённяшні дзень устаноўлена дачыненне затрыманага да згвалтавання школьніцы ў лістападзе 2005 году.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць