Шумілінскі хор праславіўся ў Нідэрляндах

Царкоўны хор "Благавест" шумілінскага храма Свяціцеля Мікалая запісаў у Галандыі дыск, які з поспехам раскупліваецца ў гэтай краіне. Аб папулярнасці дыска з псалмамі і народнымі беларускімі песнямі ў выкананні "Благавеста" сведчыць той факт, што пры першапачатковым продажы яго кошт быў 7 еўра, а сёння дадатковы тыраж ужо прадаецца па цане, што перасягае 20 еўра.

Як расказала рэгент хору Галіна Бабак, гісторыя з запісам дыска пачалася ў мінулым годзе, калі прадстаўнікі галандскага добрачыннага фонду "Дапамажы людзям" пабывалі ў Шумілінскім раёне і на адным з канцэртаў паслухалі выступленне царкоўнага хору. Адразу ж пасля гэтага было запрашэнне харыстаў у Галандыю, дзе на гуказапісной студыі стварылі дыск. У яго ўвайшлі 13 песень, псалмоў і літургій, прычым не толькі на царкоўнаславянскай, але і на беларускай мове. Прэзентацыя дыска прайшла па ўсіх правілах заходняга шоу-бізнесу: "Благавест" даваў канцэрты, а затым пачынаўся продаж. За пяць дзён прайшло 6 канцэртаў з аншлагам. Варта дадаць, што да гэтага хор спяваў толькі ў цэрквах Шумілінскага раёна.

Усе сродкі, атрыманыя ад выступленняў і продажу дыскаў, а гэта, паводле слоў Галіны Бабак, ужо даволі вялікая сума, будуць накіраваны на падтрымку выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў у Віцебскай вобласці. У хоры "Благавест" спяваюць 7 чалавек, усе яны педагогі.

Крыніца: БелТА, сайт гапзеты "Наша ніва"


Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць