“Беларуская хатка” у завадскім інтэрнаце

У інтэрнаце Віцебскага завода “Эвістар” з’явіўся своеасаблівы этнаграфічны музей – “Беларуская хатка”, створанамі намаганнямі ягоных жыльцоў. У “хатцы” чаго толькі няма: даматканыя рушнікі і палавікі, прас на вуглях, фіранкі, калаўрот, каромысел, верацяно, маслабойку, розны посуд, якім карысталіся нашыя бабулі, і іншыя арыгінальныя старадаўнія рэчы вясковага побыту. Зараз тут адзначаюцца святы. Акрамя таго, у “хатцы” размяшчаецца і кавярня інтэрната.

У інтэрнаце арганізаваны розныя кружкі, дзе займаюцца народнымі рамёствамі, а таксама кружкі краязнаўства, экалогіі і арганізацыі сямейных святаў. “Беларускую хатку” у інтэрнаце дапамаглі зрабіць супрацоўнікі Кастрычніцкага раённага Цэнтра па пазашкольнай працы і адміністрацыя завода “Эвістар”.   

Паводле газеты “Віцьбічы”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць