На Віцебск насоўваецца шторм

У Беларусі 19 студзеня аб’яўлена штармавое папярэджанне. Чакаецца вецер з амаль ураганнай хуткасцю — парывы могуць дасягаць 25-30 метраў у секунду.

Шторм прынясе дажджы, а днём — мокры снег. У Віцебскай вобласці могуць быць моцныя ападкі, нават магчымыя завеі.

У суботу, 20 студзеня, вецер трохі суцішыцца, але ўсё адно яго хуткасьць будзе сягаць 15-20 метраў у секунду. А тэмпература можа панізіцца да -4 градусаў.

Народныя навіны Віцебска” заклікаюць сваіх чытачоў перад штормам прыняць меры перасцярогі: умацваць тое, што можа знесці ці паваліць вецер, не пакідаць маёмасць і самім не знаходзіцца пад дрэвамі і пабудовамі, якія могуць паваліцца.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ