Калекцыянер з Полацка сабраў каля 200 бюстаў Леніна

Калекцыянер з Полацка Мікалай Панкрат сабраў каля 200 бюстаў Леніна. Хатняя Ленініана прадстаўлена як маленькімі бюсцікамі – 10-сантыметровымі, так і вялізнымі, якія стаяць на падворку аматара. Скульптуры правадыра пралетарыяту зроблены з бронзы, гіпсу, фарфору, а самы стары экспанат быў створаны ў 1928 годзе – праз чатыры гады пасля смерці Леніна.  

Збіраць сваю калекцыю М.Панкрат пачаў пасля развалу СССР. “Вельмі балюча было глядзець, як бюсты Леніна выкідвалі з устаноў і арганізацый”, – распавёў калекцыянер інфармаагенцтву БелТА.

Дарэчы, усяго палачанін сабраў каля 400 бюстаў. Акрамя Леніна, у яго ёсць таксама скульптурныя выявы пісьменнікаў, рэвалюцыянераў і палітычных дзеячоў.  

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ