40 чалавек высялілі з кватэр за камунальныя пазыкі

Запазычанасць жыхароў Віцебскай вобласці за камунальныя паслугі перавышае 8 мільярдаў рублёў. Летась 33 жыхары Віцебшчыны атрымалі папярэджанні аб магчымым адключэнні вады ці цяпла ў выпадку неаплаты. 40 чалавек былі выселеныя з памяшканняў, якія займалі, паводле судовых рашэнняў.

Яшчэ некалькі дзясяткаў гэткіх справаў дагэтуль знаходзяцца на разглядзе ў судзе. Гэтая праблема стаіць у вобласці вельмі востра. Віцебскі абласны савет дэпутатаў на сваёй апошняй сесіі прыняў рашэнне пазбавіць арганізацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад уплаты ў 2007 годзе дзяржаўнай пошліны пры зваротах у суд для спагнання запазычанасці з жыльцоў. Аналагічнае рашэнне ўлады Віцебшчыны прымалі і летась. Як кажуць камунальнікі, гэты крок дазволіў актывізаваць дзейнасць па спагнанні запазыкаў па камунальных плацяжах.

Крыніца: “Еўрапейскае радыё для Беларусі”

Меткі: ,

Чытайце яшчэ