Смерць школьніцы прымусіла ўлады Оршы задумацца над бяспекай дарожнага руху

Праз пасёлак Андрэеўшчына, што знаходзіцца на ўскраіне Оршы, праходзіць небяспечная аўтатраса Орша – Віцебск – Санкт-Пецярбург. З мінулай восені тут загінулі тры чалавекі. Трагедыя, калі на пешаходным пераходзе праз гэту дарогу загінула 16-гадовая школьніца, стала апошняй кропляй цярпення месцічаў. Пасля пахавання дзяўчынкі моладзь і іхнія бацькі выйшлі на шашу і перакрылі рух, патрабуючы ад гарадской улады прыняць меры па бяспецы людзей на гэтым смертаносным участку дарогі.

Праз некалькі дзён з жыхарамі Андрэеўшчыны сустрэліся старшыня Аршанскага гарвыканкама Валерый Шабадалаў і іншыя чыноўнікі абласной і гарадской улады. Яны паабяцалі ў бліжэйшы час зрабіць усё, каб трагедыі не паўтараліся: адрамантаваць падземны пераход і перанесці да яго аўтобусны прыпынак, зрабіць асвятленне каля транспартных прыпынкаў і на вуліцах, якія вядуць у школу і дзіцячы садок. Некаторыя меры ўжо прынятыя – каля пешаходнага перахода з’явіліся ліхтары, а на ўездзах у пасёлак усталявалі “ляжачых паліцэйскіх”.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць