Віцебскі футбольны клуб змяніў назву

Флагман віцебскага футбола ў чарговы раз змяніў клубную “шыльду”. Зараз каманда абласнога цэнтра называецца ў гонар роднага горада – “Віцебск”. Наш хакейны клуб выступае пад гэткай жа назвай, і таму футбалісты і хакеісты зараз сталі “цёзкамі”.

У гісторыі нацыянальных чэмпіянатаў гэта ўжо пятая змена назвы футбольнага клуба. Раней ён называўся “КІМ” (1992-1994), потым – “Дзвіна” (1994-1995). У 1996 камандзе далі назву “Лакаматыў-96”, пад якой яна выступала да 2002 года. З 2002 па 2006 гады “Лакаматыў-96” пераўтварыўся проста ў “Лакаматыў”. Футбольныя аматары спадзяюцца, што ФК “Віцебск” будзе выступаць за гонар роднага горада больш паспяхова.   


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць