Трое віцябчан абрабавалі жыхара Шлісэльбурга

Горад з нямецкай назвай Шлісэльбург знаходзіцца зусім не ў Нямеччыне, а ў Расіі – у Кіраўскім раёне Ленінградскай вобласці. Тут незаконна (без рэгістрацыі) жылі трое маладых віцябчан, самаму старэйшаму з якіх 27 гадоў. Яны нідзе не працавалі, а сродкі на жыццё здабывалі рабаўніцтвам.

У ноч на Вадохрышча (19 студзеня) злачынная троіца беларусаў напала на 20-гадовага мясцовага жыхара, збіла яго і скрала мабільнік. Па гарачых слядах кампанію затрымала міліцыя. Усе трое знаходзяцца пад вартай, узбуджана крымінальная справа, паведамляе партал «47News».

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ