Алесь Аркуш выдаў новую кніжку

У кнігарнях і ў прыватных распаўсюднікаў павінна з’явіцца кніга эсэ "Аскепкі вялікага малюнку", якая выйшла з пад пяра полацкага літаратара і журналіста.

У кнізе сабраныя асноўныя канцэптуальныя эсэ і артыкулы аўтара, якія былі напісаныя за апошнія 5 гадоў. Тэксты раней друкаваліся ў часопісах.

Аўтар абяцае распавесці: пра невядомыя старонкі дзейнасці літсуполкі "Тутэйшыя"; пра тое, як Беларусь ледзь не дамаглася незалежнасці напрыканцы 20-х гадоў; пра тое, хто быў першым святым нашага краю; а таксама — як Алесь Аркуш некалькі дзесяткаў хвілінаў быў дыктатарам невялікай афрыканскай краіны...

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ