Лепшыя рыбкі і птушкі Беларусі жывуць у Оршы

Эколага-біялагічны цэнтр Аршанскага гарадскога аддзела адукацыі, дзе вучні займаюцца сапраўднай навуковай дзейнасцю па вывучэнні жывёльнага свету, па выніках года прызнаны лепшым у Беларусі.

Тут ёсць жывы куток з акварыумам, дзе сёння разводзяць 150 відаў рыб, а таксама аддзел жывёл і птушак. Юнаты займаюцца пад кіраўніцтвам біёлага Валерыя Жураўскага, які да таго ж уласнымі рукамі зрабіў ледзь не ўсё абсталяванне акварыумнага аддзела. Гэты аддзел зараз размешчаны ў невялікім напалову падвальным памяшканні, і ўжо запланавана яшчэ адно яго аддзяленне ў больш прыдатным будынку. Тут плануюць паставіць вялікія акварыумы – ёмістасцю больш за 1000 літраў, што дасць новыя магчымасці для даследванняў. Апроч жывога кутка, у экацэнтра ёсць вопытныя ўчасткі з пасадкамі розных культур.

Паводле газеты “Віцебскі кур’ер”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць