Праз Віцебшчыну пройдзе аўтакруіз

У Беларусі адбудзецца аўтакруіз, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню абаронцы Айчыны. З 17 па 18 лютага ўдзельнікі круіза праедуць па маршруце: Мінск (манумент Перамогі) – “Лінія Сталіна” – Барысаў – Орша – Віцебск – Полацк – “Поле ратнай славы” – Мінск. Нагадаем, што гісторыка-культурны комплекс “Поле ратнай славы” быў адкрыты ў верасні 2006 года пад Полацкам.

Як і комплекс “Лінія Сталіна”, ён уяўляе сабой рэканструяваную частку абарончай паласы аданаго з умацавальных раёнаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У яго склад уваходзяць дзве агнявыя кропкі і адноўленыя супрацьтанкавыя ўстаноўкі. Падчас аўтакруіза на “Лініі Сталіна” і “Полі ратнай славы” адбудуцца сустрэчы ветэранаў з моладдзю і інсцэніраваныя мерапраемствы, паведамляе БелТА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ